https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 13 ліпеня 2011 года


На 13 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 5.004 беларускія рублі
Еўра — 6.948,55
Расійскі рубель — 176,30
Украінская грыўна — 626,28

Кошык валют — 1.830,16

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 15 рублёў (0,30%), еўра — знізіўся на 112,88 рубля (1,60%), расійскага рубля — на 1,35 рубля (0,76%), грыўны — вырас на 1,68 рубля (0,27%). Курс кошыка валют знізіўся на 12,69 рубля (0,69%) у параўнанні з папярэднім днём, вырас на 775,48 рубля (73,53%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2010 года (1.054,68 рубля) і на 20,16 рубля (1,11%) да новага цэнтральнага значэння, устаноўленага 24 мая (1.810).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3886, "долар/расійскі рубель" — 28,3842, "долар/грыўна" — 7,99.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 13 ліпеня долар купляюць па 5.050—5.095 і прадаюць па 5.104 рублі. У параўнанні з папярэднім днём курс вырас у сярэднім на 15 рублёў.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 6.000—6.200 пры куплі, 6.600—8.000 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2011
 
Дата публикации:13.07.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2198
 
Ключевые слова:
Валюта Финансы курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме