Спецыялісты адзначаюць сярод прычын такога рашэння паскораную інфляцыю, якая пацягнула за сабой больш жорсткую палітыку многіх Цэнтрабанкаў.
Галоўны эканаміст МВФ П’ер-Аліўе Гурынша адзначае, што глабальная эканоміка яшчэ не справілася з наступствамі пандэміі і ўкраінскім крызісам. Цяперашнія перспектывы, на яго думку, нявызначаныя. Рост вытворчасці ў свеце быў зменены ў бок паніжэння да 3,2% у 2022 годзе і да 2,9% у 2023 годзе. Прагнозны ўзровень інфляцыі павышаны да 6,6 працэнта ў краінах з развітой эканомікай і 9,5 працэнта ў краінах з рынкам, які фармуецца і краінах, якія развіваюцца.
Эксперты валютнага фонду не выключаюць ужо ў 2023 г. новай глабальнай рэцэсіі.
Звязда, 27 ліпеня 2022