Дзяржаўтаінспектары Кармянскага раёна патрулявалі мясцовыя дарогі ўвечары 30 ліпеня. Іх увагу прыцягнула незвычайнае аўто, накрытае брызентам. Пры выглядзе патруля вадзіцель транспартнага сродку рэзка павярнуў на палявую дарогу і спыніўся. Вадзіцель і пасажыр выскачылі з салона і ўцяклі. Інспектары праверылі аўто, яно аказалася самаробным. У багажніку знайшлі мяшкі са збожжам.
У нядзелю, 31 ліпеня, міліцыянеры выйшлі на злачынны тандэм: 21-гадовага жыхара аграгарадка Барсукі і яго 17-гадовага прыяцеля. Першапачаткова хлопцы казалі, што ўбачылі зерне ў полі і вырашылі забраць яго.
«Праверка абвергла іх паказанні. Як аказалася, яны скралі яго са збожжасклада, размешчанага ў аграгарадку. Усяго ім удалося незаконна вывезці 15 мяшкоў агульнай вагой 600 кг. Папярэдняя сума ўрону складае Br270», — расказалі ва УУС.

Пачаты адміністрацыйны працэс. Таксама паўналетні парушальнік будзе прыцягнуты да адказнасці за кіраванне транспартным сродкам без правоў. Рукатворны выраб канфіскавалі і змясцілі на ахоўную стаянку.
Звязда, 1 жніўня 2022