https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Замежныя інвестары ў I паўгоддзі ўклалі ў эканоміку Беларусі $4,3 млрд


Замежныя інвестары ў І паўгоддзі 2022 года ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі $4,3 млрд, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Паводле даных Белстата, асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб`екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (45,3 працэнта ад усіх паступіўшых інвестыцый), Кіпра (20 працэнтаў), Нідэрландаў (6,4 працэнта) і Украіны (5,2 працэнта). Паступленне прамых замежных інвестыцый склала $3,8 млрд, або 88,1 працэнта ад усіх замежных інвестыцый.

Арганізацыі Беларусі за студзень-чэрвень накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $2,7 млрд. Значныя аб`ёмы інвестыцый арганізацыямі накіраваны суб`ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (85,2 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (3,3 працэнта) і Літвы (2,3 працэнта). На долю прамых інвестыцый прыпадала 94,7 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

11 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.08.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1013
 
Ключевые слова:
Инвестиции Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме