https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шосты мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі


Пра гэта паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
«Уборка збожжавых і зернебабовых культур у краіне ідзе поўным ходам — убрана ўжо больш за 75 працэнтаў плошчаў без уліку кукурузы, грэчкі і проса. Найбольшымі тэмпамі работы ідуць у Брэсцкай вобласці — там яны амаль завершаны. Найменшы працэнт плошчаў пакуль убраны ў Віцебскай вобласці, але і там перасечаны экватар», — расказалі ў міністэрстве.

Па намалоце наперадзе Мінская вобласць — больш за 1,5 млн т збожжа, далей ідуць Брэсцкая вобласць — звыш 1,3 млн т, Гродзенская — больш за 1,1 млн т. У Магілёўскай вобласці намалочана 713,4 тыс. т, у Гомельскай і Віцебскай абласцях — па 658 тыс. т.

Ураджайнасць збожжавых у гэтым годзе фіксуецца вышэйшай за мінулагоднюю на аналагічную дату. Таму аграрыі разлічваюць на больш высокі намалот збожжа па выніках уборачнай кампаніі.

Кукуруза, грэчка і проса ўбіраюцца пазней, яны таксама ўнясуць свой уклад у агульны ўраджай.

Аб’ём закупак збожжа для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2022 год складзе 811,4 тыс.т.

Звязда, 18 жніўня 2022
 
Дата публикации:18.08.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1024
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Урожай Зерновые Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме