https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Сукупны знешні доўг Беларусі за першы квартал вырас на 3,2 млрд. долараў і перавысіў 30 млрд. долараў


Валавы знешні доўг Беларусі за першы квартал 2011 года павялічыўся на 3 млрд. 221 млн. долараў, або 11,3%. На 1 красавіка ён дасягнуў 31 млрд. 711,8 млн. долараў, або 55,4% ВУП.
Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку, у разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг склаў 3 тыс. 347 долараў ЗША супраць 3 тыс. 7 долараў на 1 студзеня 2011 года.

Паводле даных Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу ў першым квартале 2011 года было накіравана 1 млрд. 272,7 млн. долараў (9,6% ВУП, ці 14,3% экспарту тавараў і паслуг). З гэтай сумы 1 млрд. 34,7 млн. склалі выплаты па асноўным доўгу, 238 млн. долараў — плацяжы па працэнтах.

Нагадаем, валавы знешні доўг Беларусі за 2010 год павялічыўся на 6 млрд. 452 млн. долараў (29,2%) і на 1 студзеня 2011 года дасягнуў 28 млрд. 512 млн. долараў (52,2% ВУП).

Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабою нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/ці працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.

Валавы знешні доўг складаецца з доўгу органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:20.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2101
 
Ключевые слова:
Финансы Кризис в Беларуси Валовой внешний долг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме