https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" і Finnair будуць разам эксплуатаваць авіялінію Мінск — Хельсінкі


Нацыянальная авіякампанія "Белавія" і найбуйнейшы фінскі авіяперавозчык Finnair падпісалі пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі ("код-шэрынг") Мінск — Хельсінкі.
18 ліпеня пачнецца выкананне сумесных авіярэйсаў паміж сталіцамі Беларусі і Фінляндыі, паведамляе прэс-служба беларускай авіялініі.

Да гэтага моманту "Белавія" эксплуатавала авіялінію самастойна. Рэгулярныя зносіны паміж Мінскам і Хельсінкі беларускі авіяперавозчык адкрыў 1 чэрвеня 2011 года.

На новай паветранай лініі эксплуатуюцца пераважна сучасныя рэактыўныя самалёты CRJ-100/200, якія дазваляюць перавозіць да 50 пасажыраў з абслугоўваннем па бізнес- і эканамкласах. Рэйсы паміж Беларуссю і Фінляндыяй выконваюцца тройчы на тыдзень: па панядзелках, серадах і нядзелях.

Як зазначаюць у "Белавія", аб`яднанне магчымасцяў дзвюх кампаній стварае дадатковыя ўмовы пасажырам абодвух авіяперавозчыкаў "падарожнічаць па прыцягальных цэнах транзітам праз Хельсінкі ў аэрапорты Скандынавіі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыкі, а праз Мінск — у пункты СНД, Каўказа, Блізкага Усходу".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2011
 
Дата публикации:12.07.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2207
 
Ключевые слова:
авиаперевозки Белавия Беларусь-Финляндия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме