https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


А.Кудрын: Расея можа абмежаваць падтрымку Беларусі


“Калі ўлады Беларусі працягнуць абмяжоўваць працу расейскіх СМІ, то Расея можа, у сваю чаргу, абмежаваць крэдытную падтрымку гэтай краіны», заявіў сёньня падчас Санкт-Пецярбурскага эканамічнага форуму міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.
"Урад Расейскай Фэдэрацыі непакояць захады адміністрацыі Беларусі па стрымліваньні або абмежаваньні сродкаў масавай інфармацыі з Расеі", - заявіў ён.

Ён падкрэсьліў, што ўрад РФ ня можа пакінуць па-за ўвагай такія выпадкі, калі яны адбываюцца, паведамляе інфармацыйнае агенства РИА Новости.

"Тады мы бачым памяншэньне галоснасьці,  непаважлівыя ці несяброўскія крокі ў дачыненьні да расейскіх СМІ. На жаль, мы павінны будзем прымаць гэта пад увагу пры прадастаўленьні чарговых крэдытаў - калі ў бліжэйшыя месяцы паўторацца такога роду меры абмежавальнага характару, то мы, вядома, пакідаем за сабой права прыняць меры па абмежаваньні крэдытнай падтрымкі Беларусі ", - сказаў Аляксей Кудрын.

27 траўня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра магчымасьці спыненьня працы ў Беларусі шэрагу замежных СМІ, найперш расейскіх.

Напачатку чэрвеня ананімная крамлёўская крыніца заявіла Інтэрфаксу: "На тэрыторыі Беларусі распачатыя чарговыя абмежавальныя захады ў дачыненьні да расейскіх сродкаў масавай інфармацыі… Такое рашэньне беларускіх уладаў, безумоўна, як раней і папярэджвалі, ўскладніць крэдытаваньне Беларусі з боку Расеі".

У адказ на гэта кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей назваў «абсалютным трызьненьнем» паведамленьні расейскіх СМІ пра нібыта уведзеных у дачыненьні да іх абмежаваньнях з боку беларускіх уладаў.

Цяпер папярэджаньні крамлёўскага ананіма паўтарыў міністар фінансаў Расеі.

16 чэрвеня 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:16.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:3149
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Российские СМИ Кредиты Финансы Беларусь-Россия Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме