https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У хуткім часе сусветнага эканамічнага крызісу не будзе, мяркуе Аляксандр Лукашэнка


У бліжэйшы час сусветнага эканамічнага крызісу не будзе. Такую думку падчас прэс-канферэнцыці ў Мінску 17 чэрвеня выказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Уся эканоміка еўразоны, амерыканская эканоміка, кітайская, Расія — там у нас рост. 1—2% рост еўразоны, Кітай 8—9%, зона СНД 5—6%. Сёння і заўтра крызісу не будзе", — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, як падчас крызісу, гэтак і падчас росту любая эканоміка мае інерцыю. "Так што сёлета яна будзе развівацца, і нават калі ў наступным годзе адбудзецца нейкі катаклізм, можа быць, выплывем", — заявіў Лукашэнка.

Тым больш, падкрэсліў прэзідэнт, прагназуецца падзенне цэн на нафту. "Наш вялікі сябар Кудрын (міністр фінансаў Расіі. — БелаПАН.) выступаў, казаў пра тое, што расійскі бюджэт будзе фарміравацца з дэфіцытам, таму што цэны на нафту дасягнулі мяжы, максімуму свайго, і будзе падзенне. Заява пра тое, што Саудаўская Аравія выходзіць, фігуральна кажучы, з АПЕК і павялічвае здабычу нафты — гэта таксама нядрэнна для нас", — зазначыў Лукашэнка.

"Сёння і заўтра жывіце спакойна. Калі паслязаўтра будуць нейкія абвастрэнні, я вам пра гэта скажу — я абяцаю", — заявіў ён.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:17.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2033
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Кризис в Беларуси Нефть Пресс-конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме