https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: Для таго каб трымаць курс долара на ўзроўні 3.100, неабходна было 15 мільярдаў долараў


Курс долара можна было трымаць на ўзроўні 3.100 рублёў, але для гэтага трэба мець золатавалютныя рэзервы ў 15 мільярдаў долараў. Аб гэтым аб`явіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня.
"У нас такіх грошай няма, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. — Мы можам нагрэбці з золатам, з усім, што ў нас ёсць, 3,5—5 мільярдаў долараў. Я мог рызыкаваць гэтымі грошамі? Не мог. <...> Я ведаю, чаго мне каштавала зліткі скупляць па ўсім свеце, дзесьці штосьці выплаўляць. Сёння ў нас 32 тоны. Вы хочаце, каб я гэтыя 32 тоны, якія прыналежаць ужо нашым дзецям, выкінуў на рынак? Я гэтага не зраблю. Нават калі вы заўтра скажаце: усё — або выкідваеш, або сыходзіш, я сыду. Але я гэтага не зраблю. Гэта той стратэгічны запас, ну, прабачце мяне, на выпадак вайны".

У сваім выступленні прэзідэнт спачатку абвінаваціў насельніцтва ў тым, што яно сваімі дзеяннямі справакавала крызісную сітуацыю, пачаўшы скупляць валюту, забіраць уклады з банкаў, каб абмяняць на валюту. А калі валюты не хапіла, пабегла скупляць цукар, соль. Тым самым яно справакавала рост цэн, паколькі "попыт падсцёбнуў цану".

Затым кіраўнік дзяржавы прапанаваў вінаваціць ва ўсім яго, а не ўрад і Нацбанк, кіраўніцтва якіх, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён не збіраецца адпраўляць у адстаўку.

У канчатковым выніку прэзідэнт заявіў: "Сітуацыя складаная не таму, што хтосьці вінаваты". Паводле яго слоў, з 2007 года кошт газу вырас у 4,1 разу, нафта за апошнія паўтара года падаражэла з 60-70 да 115-120 долараў за барэль, метал, камплектуючыя — у 2-3 разы. "Якая эканоміка гэта вытрымае?" — задаўся пытаннем Лукашэнка.

Насельніцтва ён заклікаў супакоіцца і паабяцаў: "Мы спакойна на працягу некалькіх месяцаў пры адсутнасці ажыятажу і гвалту вырулім на тую вышыню, на якой павінны знаходзіцца для таго, каб, супакоіўшыся, будаваць сваё жыццё".

"Самае галоўнае для людзей: перастаньце бегаць, жывіце спакойна. Я ведаю, што сёння няпроста. Але людзі ж купілі цукар, соль — цяпер прадавайце, выручайце грошы і жывіце на іх. Гэта, калі жорстка пытанне паставіць", — заявіў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, "усе шляхі выйсця з гэтай сітуацыі вядомыя". "У свеце іх было шмат. Нам трэба выбраць адзін з іх і прыстасаваць да яго краіну. Абсалютна аднолькавых шляхоў не бывае. Толькі дурань можа ісці тым шляхам, якім ішлі калісьці Расія, іншыя дзяржавы. Мы павінны, зыходзячы з нашага курсу, зыходзячы з нашай палітыкі, нашага народа, патрабаванняў народа, прыстасаваць той ці іншы шлях", — лічыць Лукашэнкі.

Насельніцтва ён таксама папярэдзіў: "Долар сёння друкуецца дзень і ноч. Вы яшчэ трапіце ў гэтую пастку з доларам і еўра, зыходзячы з таго, што ў еўразоне і ў свеце адбываецца ў эканоміцы. Таму я вам не раю кідацца на долары і еўра".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:17.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2693
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Пресс-конференция Золотовалютный запас Валюта Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме