https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў узрос да 4.971 рубля


Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў, што прайшлі 10 чэрвеня, узрос на 10 рублёў і склаў 4.971 рубель.
Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам бралі ўдзел 25 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 25 млн. 241 тыс. долараў(попыт — 25 млн. 241 тыс., прапанова — 8 млн. 12 тыс.).

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 27 банкаў. Курс знізіўся на 0,20 рубля і склаў 179,88 рубля. Аб`ём таргоў склаў 339 млн. 733 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 7 млн. 635 тыс., прапанова — 339 млн. 733 тыс.).

У таргах еўра бралі ўдзел 25 банкаў. Аб`ём таргоў склаў 4 млн. 562 тыс. еўра (попыт — 999 тыс., прапанова — 4 млн. 562 тыс.), а курс знізіўся на 76 рублёў і склаў 7.184 рублі.

У дачыненні да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,32% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 11 чэрвеня склаў 1.855,54 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 75,93%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 65,70%, да расійскага рубля — на 81,71%, да еўра — на 80,85%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:10.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2002
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Кризис в Беларуси Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме