https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курс долара на таргах БВФБ застаўся роўным 4.981 рублю


Курс долара ЗША на праведзеных 3 чэрвеня таргах Беларускай валютна-фондавай біржы застаўся на рэкорднай адзнацы 4.981 рубель.
Паводле даных БВФБ, аб`ём таргоў, у якіх удзельнічалі 24 банкі, склаў 20 млн. 585 тыс. долараў. Попыт — 20 млн. 585 тыс., прапанова — 4 млн. 58 тыс.

Курс еўра вырас з 7.175 да 7.210 рублёў, што з`яўляецца новым абсалютным максімумам. У таргах удзельнічалі 24 банкі. Попыт — 8 млн. 466 тыс., прапанова — 8 млн. 353 тыс., аб`ём — 8 млн. 353 тыс.

Курс расійскага рубля таксама дасягнуў новай рэкорднай адзнакі, павялічыўшыся са 177,63 да 178,69 беларускага рубля. Попыт — 294 млн. 487 тыс., прапанова — 291 млн. 472 тыс., аб`ём — 291 млн. 472 тыс.

Курс валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) вырас на 0,42%, з 1.850,52 да 1.858,35 (новы рэкорд).

З пачатку года курс кошыка павялічыўся на 76,20%. Пры гэтым долар ЗША падаражэў на 66,03%, расійскі рубель — на 81,52%, еўра — на 81,51%.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:03.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1770
 
Ключевые слова:
Курс белорусского рубля Финансы Торги Кризис в Беларуси Валюта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме