Як паведамілі БелаПАН у Нацыянальным банку, у разліку на душу насельніцтва валавы знешні доўг склаў 3 тыс. 347 долараў ЗША супраць 3 тыс. 7 долараў на 1 студзеня 2011 года.
Паводле даных Нацбанка, на абслугоўванне знешняга доўгу ў першым квартале 2011 года было накіравана 1 млрд. 272,7 млн. долараў (9,6% ВУП, ці 14,3% экспарту тавараў і паслуг). З гэтай сумы 1 млрд. 34,7 млн. склалі выплаты па асноўным доўгу, 238 млн. долараў — плацяжы па працэнтах.
Нагадаем, валавы знешні доўг Беларусі за 2010 год павялічыўся на 6 млрд. 452 млн. долараў (29,2%) і на 1 студзеня 2011 года дасягнуў 28 млрд. 512 млн. долараў (52,2% ВУП).
Валавы знешні доўг Беларусі ўяўляе сабою нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/ці працэнтаў дэбіторам у наступны перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.
Валавы знешні доўг складаецца з доўгу органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2011