https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 20 чэрвеня 2011 года


На 20 чэрвеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 4.994 беларускія рублі
Еўра — 7.066,01
Расійскі рубель — 177,23
Украінская грыўна — 625,42

Кошык валют — 1.842,41

У параўнанні з пятніцай, 17 чэрвеня, афіцыйны курс долара знізіўся на 4 рублі (0,08%), еўра — вырас на 8,83 рубля (0,13%), расійскага рубля — знізіўся на 0,07 рубля (0,04%), грыўны — на 0,39 рубля (0,06%). Курс кошыка валют вырас на 0,03 рубля (0,002%) у параўнанні з пятніцай, на 787,73 рубля (74,69%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2010 года (1.054,68 рубля) і на 32,41 рубля (1,79%) — да новага цэнтральнага значэння, устаноўленага 24 мая (1.810).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,4149, "долар/расійскі рубель" — 28,1778, "долар/грыўна" — 7,985.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 20 чэрвеня долар купляюць па 5.045—5.085 і прадаюць па 5.093—5.094 рублі. У параўнанні з пятніцай курс знізіўся на 4 рублі.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 5.800—6.000 пры куплі, 6.500—8.000 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:20.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2212
 
Ключевые слова:
Курс валют Финансы Кризис в Беларуси Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме