https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Чарговыя беларускія кампаніі пад санкцыямі за супрацу з Іранам


Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць шэрагу замежных кампаніяў, якія супрацоўнічаюць з Іранам і Паўночнай Карэяй.
Намесьнік дзяржсакратара ЗША Джэймс Стэйнбэрг заявіў, што мэта санкцыяў – не дазволіць Ірану разьвіваць сваю ядзерную праграму, якая, як апасаюцца ў Вашынгтоне, накіраваная на выраб ядзернай зброі.

Уведзеныя санкцыі супраць 16 асобаў і кампаній з Беларусі, Кітаю, Паўночнай Карэі, Сырыі і Вэнэсуэлы за продаж Ірану, Паўночнай Карэі і Сырыі тэхналёгіяў, зьвязаных з вытворчасьцю ядзернай, хімічнай і біялягічнай зброі і балістычных ракетных сыстэм.

"Гэты сьпіс ўключае ў сябе тры кітайскія кампаніі, дзьве беларускія, пяць іранскіх, адну паўночнакарэйскую, дзьве сірыйскія і адну вэнэсуэльскую кампанію. Яны пакараныя за продаж Паўночнай Карэі, Сырыі, Ірану ці набыцьцё з гэтых краін тавараў, паслуг або тэхналёгій, якія рэгулююцца рознымі рэжымамі экспартнага кантролю ці могуць спрыяць стварэньню зброі масавага зьнішчэньня  альбо балістычных ракетных сыстэм", - заявіў Джэймс Стэйнбэрг.

Фірмы і асобы, якія трапілі пад гэтыя санкцыі, будуць пазбаўленыя магчымасьці атрымліваць амэрыканскія ўрадавыя кантракты, дапамогу ад ЗША, яны ня могуць купляць амэрыканскае ўзбраеньне і патэнты на яго на працягу двух гадоў.

У сьпісе – 2 беларускія прадпрыемствы: "Беларускае оптыка-механічнае аб`яднаньне" (БелОМА) і "Белтэхэкспарт". "БелОМА" выпускае высокатэхналягічнае абсталяваньне, якое выкарыстоўваецца, у прыватнасьці, у сыстэмах супрацьракетнай абароны, "Белтэхэкспарт" – камэрцыйная структура, празь якую робіцца значная частка беларускага экспарту зброі.

У сакавіку сёлета ЗША ўжо ўводзілі санкцыі супраць беларускай дзяржаўнай энэргетычнай кампаніі "Беларуснафта” за кантракт беларускага прадпрыемства з іранскай кампаніяй “NaftIran Intertrade”. Адміністрацыя Абамы ўвяла санкцыі супраць "Беларуснафты" за $ 500 млн. інвэстыцый у іранскую фірму, якая абвінавачваецца ва ўдзеле ў ядзернай праграме Ірану.

24 траўня 2011
Радыё Свабода
 
Дата публикации:24.05.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:3361
 
Ключевые слова:
Санкции США Беларусь-США бизнес в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме