https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Палітыкаў Літвы захапіў узровень нашай сельскай гаспадаркі


Член Сейма Літвы Ёнас Рамонас прыйшоў у захапленне ад развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі, паведамляе і-Dela, праект групы незалежных журналістаў Еўрасаюза. Парламентарыя ўразілі лічбы па надоях і экспарце малаку, тэхналогіі, парадак і чысціня на палях, добрыя дарогі і іншая інфраструктура.
"Мы паехалі азнаёміцца з сельскай гаспадаркай, — сказаў Ёнас Рамонас і-Dela. — Яна аказалася на вельмі высокім узроўні. Вядома, і ў нас ёсць фермеры, гаспадаркі вельмі добрага ўзроўню, аднак калі ўлічыць, колькі ў сярэднім яны вырабляюць прадукцыі, як выглядаюць палі, жывёлагадоўчыя комплексы, колькі інвестуюць, колькі будуюць, то тут беларусы наперадзе прыкладна на 20-30 гадоў. Вядома, яны ўсяго гэтага дабіваюцца адміністрацыйнымі мерамі". Палітык разам з членам партыі "Парадак і справядлівасць" Эгідыюсам Клумбісам сустрэліся і з міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі Міхаілам Русым, даведаліся, што да 2015 года вытворчасць малака павінна вырасці ўдвая: калі сёння вырабляецца 7,5   млн тон малака, то праз чатыры гады будзе 14-15 млн тон.

Настасся Капічына
Звязда, 16 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:16.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2248
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Молоко Беларусь-Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме