https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ЕС можа ўвесці эканамічныя санкцыі ў дачыненні да "Белнафтахіма", "Трайпла", "Белтэхэкспарта" і "Беларуськалія"


У Бруселі вывучаюцца магчымыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведамляе бельгійскае выданне Euobserver са спасылкай на дыпламатычную крыніцу. Кіраўнікі пасольстваў краін ЕС у Мінску ўжо адправілі ў Брусель папярэдні спіс асоб і прадпрыемстваў, у дачыненні да якіх разглядаецца магчымасць увядзення новых абмежавальных мер, паведамляе Euobserver.
У гэтым спісе, у прыватнасці, дзяржканцэрн "Белнафтахім", група кампаній "Трайпл", кампанія "Белтэхэкспарт" і ААТ "Беларуськалій".

"Гэты спіс яшчэ не знаходзіцца на стадыі рэалізацыі: пакуль ён базуецца на сведчаннях накшталт "ён сказаў/яна сказала". Мы павінны быць упэўнены ў тым, што гэтыя кампаніі сапраўды належаць тым людзям, пра якіх мы думаем. Санкцыі ўводзяцца паступова, каб мы маглі аказваць націск у адказ на развіццё сітуацыі", — цытуе Euobserver еўрапейскага дыпламата.

Брусельскае выданне зазначае, што новыя санкцыі "павінны ўдарыць па дзяржаўным бюджэце прэзідэнта Лукашэнкі, не прыносячы крызісу ў кволую эканоміку краіны".

"Але наўрад ці гэта нанясе ўрон прыватнаму капіталу прэзідэнта, які, паводле чутак, асядае ў расійскіх і ўкраінскіх банках, кампаніях, занятых у рыбным бізнесе, будаўніцтве і продажы нерухомасці, а таксама на афшорных рахунках у Расіі і адной з краін ЕС, — гаворыцца ў артыкуле. — Неабходна сур`ёзная разведвальная аперацыя для таго, каб адсачыць гэтыя грошы. І пакуль ніводная краіна Еўрасаюза не гатова выдзеліць сродкі для вырашэння такой задачы".

Спіс можа быць гатовы ўжо да наступнага пасяджэння Савета міністраў ЕС па замежных справах, якое пройдзе ў Бруселі 23 мая.

Нагадаем, 31 студзеня 2011 года Еўрасаюз увёў візавыя санкцыі ў дачыненні да 157 службовых асоб Беларусі, у тым ліку ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Адначасова ЕС заявіў, што "застаецца верным сваёй рашучасці ўмацоўваць адносіны з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю".

21 сакавіка Савет міністраў замежных спраў краін ЕС пашырыў спіс. Як зазначалася ў афіцыйным паведамленні, рашэнне было прынята "ў сувязі з пагаршэннем у Беларусі сітуацыі з правамі чалавека". Спіс папоўніўся прозвішчамі яшчэ 19 чалавек.

Варта зазначыць, што Злучаныя Штаты Амерыкі ўжо ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да канцэрна "Белнафтахім".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 16 мая 2011
 
Дата публикации:16.05.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:3259
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюза
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме