https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь ажыццявіць дадатковую падпіску на акцыі ЕБРР на 18 млн. еўра


Беларусь ажыццявіць дадатковую падпіску на акцыі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 719 ад 6 чэрвеня 2011 года, паведаміла прэс-служба ўрада.
Урад згадзіўся з прапановай Міністэрства эканомікі, узгодненай з міністэрствамі замежных спраў, фінансаў і юстыцыі, аб ажыццяўленні Беларуссю дадатковай падпіскі на 1.800 акцый намінальным коштам 10 тыс. еўра кожная на агульную суму 18 млн. еўра, якія складаюць гарантыйную частку капіталу ЕБРР і падлягаюць аплаце па запатрабаванні.

Міністэрству эканомікі даручана аформіць і накіраваць у ЕБРР дакументы, неабходныя для ажыццяўлення падпіскі.

У адпаведнасці з рашэннем Савета кіраўнікоў ЕБРР ад 14 мая 2010 года № 126, Беларусі раней былі выдзеленыя 202 акцыі намінальным коштам 10 тыс. еўра кожная на агульную суму 2,02 млн. еўра, якія аплачаны ЕБРР за кошт атрыманага прыбытку і незвязаных агульных рэзерваў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 10 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:10.06.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2059
 
Ключевые слова:
Валюта Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме