https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МВФ пагоршыў прагноз сусветнай эканомікі на найбліжэйшыя два гады


Міжнародны валютны фонд (МВФ) змяніў у бок пагаршэння прагноз сусветнай эканомікі на найбліжэйшыя два гады, паведамляе Euronews.
Спецыялісты адзначаюць сярод прычын такога рашэння паскораную інфляцыю, якая пацягнула за сабой больш жорсткую палітыку многіх Цэнтрабанкаў.

Галоўны эканаміст МВФ П’ер-Аліўе Гурынша адзначае, што глабальная эканоміка яшчэ не справілася з наступствамі пандэміі і ўкраінскім крызісам. Цяперашнія перспектывы, на яго думку, нявызначаныя. Рост вытворчасці ў свеце быў зменены ў бок паніжэння да 3,2% у 2022 годзе і да 2,9% у 2023 годзе. Прагнозны ўзровень інфляцыі павышаны да 6,6 працэнта ў краінах з развітой эканомікай і 9,5 працэнта ў краінах з рынкам, які фармуецца і краінах, якія развіваюцца.

Эксперты валютнага фонду не выключаюць ужо ў 2023 г. новай глабальнай рэцэсіі.

Звязда, 27 ліпеня 2022
 
Дата публикации:27.07.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1157
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Инфляция Рецессия Прогноз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме