https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь плануе падпісаць з Кітаем пагадненне аб выкананні новых сумесных праектаў на 1,5 млрд. долараў


Беларусь плануе сёлета падпісаць з Кітаем дакументы аб выкананні новых буйных сумесных праектаў на агульную суму 1,5 млрд. долараў. Пра гэта заявіў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік 10 мая на сустрэчы з членам Цэнтральнага камітэта КПК, сакратаром парткама аўтаномнага раёна Унутраная Манголія Ху Чуньхуа, паведамляе прэс-служба ўрада.
Паводле слоў Тозіка, бакі ўжо паспяхова рэалізуюць шэраг інвестпраектаў на агульную суму амаль 4,5 млрд. долараў, з іх амаль 2,5 млрд. — гэта крэдытная падтрымка кітайскага ўрада і кітайскіх банкаў. "Урад Кітая і вядучыя кітайскія банкі адкрылі для Беларусі крэдытную лінію амаль на 15 млрд. долараў. Мы гэта высока цэнім", — падкрэсліў Тозік.

Намеснік прэм`ер-міністра дадаў, што сёлета краіны рыхтуюцца адзначыць 20-годдзе ўстанаўлення дыпадносін. "Увесь гэты час нашы адносіны развіваліся дынамічна, паступальна, у іх не было не толькі вялікіх, але і маленькіх праблем і нават пытанняў", — заявіў Тозік. Ён нагадаў, што на пачатковых стадыях устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі тавараабарот складаў 40 млн. долараў. "Мінулы год мы закончылі з абаротам у 2 млрд. 520 млн. долараў", — канстатаваў віцэ-прэм`ер. Разам з тым, на яго думку, у Беларусі і Кітая яшчэ ёсць дастатковы патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва і нарошчвання тавараабароту.

У Беларусі зараз працуюць шэраг кітайскіх карпарацый. Некаторыя з кітайскіх інвестараў рэалізуюць з беларускімі партнёрамі буйныя праекты. Так, кітайскі холдынг Midea сумесна з беларускім "Гарызонтам" стварылі буйную вытворчасць па выпуску мікрахвалевых печаў. У планах двух прадпрыемстваў — пабудаваць яшчэ некалькі заводаў у Беларусі. Летась у Беларусі ў партнёрстве з кітайскімі інвестарамі зарэгістравана прадпрыемства па выпуску гідрамеханічных перадач для буйной тэхнікі.

У Кітаі працуюць сумесныя з Беларуссю прадпрыемствы, у тым ліку па выпуску трактароў, кар`ернай тэхнікі, кормаўборачных камбайнаў.

Тозік адзначыў важнасць супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў такіх сферах, як энергетыка, цэментная прамысловасць. У якасці прыярытэтнага віцэ-прэм`ер назваў праект па стварэнні кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Пляцоўка пад гэты аб`ект ужо вызначана, яна прымыкае да Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Віцэ-прэм`ер запэўніў, што Беларусь будзе і далей не толькі забяспечваць пастаўкі ў Кітай якаснай тэхнікі, але і даваць якасны сэрвіс кітайскім партнёрам. "Ніякіх праблем з эксплуатацыяй нашых машын у вас не будзе", — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу Ху Чуньхуа зазначыў, што Кітай высока цэніць адносіны з Беларуссю і разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва паміж краінамі. "Беларусь старалася заўсёды аказваць нам падтрымку, мы падтрымліваем адзін аднаго, падтрымліваем вельмі добрыя адносіны", — сказаў Ху Чуньхуа.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 мая 2011
 
Дата публикации:11.05.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2783
 
Ключевые слова:
Инвестиции Кредиты Финансы Беларусь-Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме