https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да праекта транспартнага калідора "Вікінг" далучыліся Грузія і Малдова


Да праекта транспартнага калідора "Вікінг", які рэалізуюць Беларусь, Літва і Украіна, 15 сакавіка далучыліся Грузія і Малдова. Адпаведны пратакол да пагаднення аб развіцці грузаперавозак па маршруце Балтыйскае мора — Чорнае мора быў падпісаны падчас II пасяджэння каардынацыйнага савета краін-удзельніц у Кіеве, паведамляе прэс-служба Міністэрства інфраструктуры Украіны.
"Прыняцце новых членаў у склад каардынацыйнага савета дасць новы імпульс у развіцці перавозак паміж Чорным і Балтыйскім морамі. Гэта дазволіць пашырыць геаграфію, арганізаваць бесперашкодны рух грузаў і павялічыць іх аб`ёмы", — заявіў намеснік міністра інфраструктуры Украіны Уладзімір Карніенка.

На пасяджэнні савета былі абмеркаваны аспекты далейшага развіцця грузаперавозак па маршруце Балтыйскае мора — Чорнае мора. Сярод іх: рэалізацыя сумесных праектаў па прыцягненні дадатковых грузапатокаў; выкарыстанне магчымасцяў камбінаванага транспарту і чыгуначна-паромных перапраў для стварэння найбольш зручных маршрутаў і камфортных умоў дастаўкі грузаў; выкарыстанне ўніфікаваных дакументаў.

Як раней паведамляў БелаПАН, праект "Вікінг" пачалі рэалізоўваць у маі 2008 года. Ён дазволіў злучыць рэгіёны Чорнага і Балтыйскага мораў і ажыццяўляць грузаперавозкі па маршруце Адэса — Кіеў — Мінск — Клайпеда працягласцю 1.753 км і назад. "Вікінг" быў прызнаны Камісіяй ЕС лепшым еўрапейскім праектам 2009 года па перавозках грузаў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2011

 
Дата публикации:16.03.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:3047
 
Ключевые слова:
Грузоперевозки Транспорт "Викинг"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме