https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнікі краін СНД абмяркуюць у Мінску сітуацыю на сусветным рынку харчавання


4 сакавіка ў мінскай штаб-кватэры Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбудзецца пасяджэнне Міжурадавага савета па пытаннях аграпрамысловага комплексу СНД.
Як паведаміла прэс-служба Выканкама СНД, члены савета абмяркуюць папярэднія вынікі працы аграпрамысловага комплексу краін Садружнасці ў 2010 годзе і сітуацыю на харчовым рынку ў свеце.

Апрача таго, у сувязі з тым што прэзідэнтамі краін СНД прынята рашэнне аб абвяшчэнні 2011 года Годам павышэння харчовай бяспекі ў Садружнасці, на пасяджэнні будуць разгледжаны пералік адпаведных мерапрыемстваў і пытанне аб правядзенні ў межах Года навукова-практычнай канферэнцыі па павышэнні харчовай бяспекі.

Плануецца абмеркаваць удакладнены праект методыкі разлікаў і форм сумесных балансаў найважнейшых відаў харчавання і дапрацаваны праект мерапрыемстваў Міжурадавага савета па пытаннях АПК СНД па рэалізацыі палажэння аб арганізацыі тавараабароту на рынку плодаагародніннай прадукцыі і бульбы дзяржаў — удзельніц СНД на аснове міжнароднай тавараправоднай сістэмы "Зялёны калідор" на 2011—2012 гады.

За час дзейнасці савета, членамі якога з`яўляюцца кіраўнікі цэнтральных органаў выканаўчай улады па пытаннях аграпрамысловага комплексу дзяржаў — удзельніц СНД, праведзены 23 пасяджэнні, на якіх разгледжана прыблізна 260 пытанняў, што тычыліся развіцця міждзяржаўнага супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці.

Саветам падрыхтаваны шэраг базавых дагавораў у гэтай сферы, уключаючы пагадненне аб Агульным аграрным рынку СНД, падпісанае кіраўнікамі ўрадаў Садружнасці (за выключэннем Азербайджана і Туркменістана).

Не менш важным кірункам дзейнасці савета лічацца пытанні навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і распрацоўкі ў сувязі з гэтым праграм навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва па фундаментальных і прыярытэтных прыкладных навуковых праблемах Агульнага аграрнага рынку дзяржаў — удзельніц СНД.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
1 сакавіка 2011
 
Дата публикации:02.03.2011
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:4272
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Цены на продукты Содружество независимых государств Таможенный союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме