https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пакуль курс "амерыканца" падае...


Учора курс амерыканскага долара знізіўся ў адносінах да ўсіх асноўных сусветных валют. Істотна да яго ўмацаваўся, напрыклад, той жа расійскі рубель — адразу на 27 капеек, беларускі таксама не застаўся ўбаку, адбіўшы ў амерыканскай валюты 0,10 працэнта, і на сёння яго афіцыйны курс складае 3000 рублёў замест ранейшага 3003.
Пасля таго, як сціхлі хваляванні адносна разрастання даўгавога крызісу ў Еўропе, цяпер ужо зноў еўрапейская валюта ў пары долар/еўра выпрабоўвае першую на трываласць. Прычым, некаторыя эксперты прагназуюць, што ў хуткім часе па курсах еўра і долара могуць быць зафіксаваныя новыя максімумы на ўзроўні 1,435 і 1,44 долара за еўра. Апошнія падзеі ў свеце адбіліся і на суадносінах курсаў валют у нас. Так, афіцыйны курс еўрапейскай валюты пасля таргоў у панядзелак вырас на 42 рублі і сёння адзін еўра каштуе ўжо 4 217 беларускіх рублёў.

Цяперашняе падзенне долара сусветныя эксперты тлумачаць расчараваннем рынкаў тым, што краіны G20 не агучылі рэальныя захады, якія здольныя спыніць аслабленне амерыканскай валюты. З тым, што гэта так, згодзен і эксперт нашай газеты, дэкан эканамічнага факультэта БДУ, прафесар Міхаіл Кавалёў.

— На аслабленне долара да еўра ўплываюць фундаментальныя фактары, але цяпер на гэта сапраўды кароткатэрмінова паўплывала заява "групы дваццаці", у якой яны рэкамендавалі, што курсы павінны адпавядаць плацежным балансам краіны, — зазначае Міхаіл Кавалёў. — А ўсе ведаюць, што ў Злучаных Штатаў вельмі моцны адмоўны плацежны баланс. Таму рынкі так адрэагавалі.

Звязда:— Вы згадалі пра тое, што цяперашняе падзенне — кароткатэрміновы эфект. Гэта значыць, што пасля аслаблення долара можна чакаць яго ўмацавання да еўрапейскай валюты?

МК: — У Сеуле будуць сустракацца ўжо не міністры фінансаў, а кіраўнікі краін G20, і спадзяюся, што яны больш дакладна скажуць, як будуць устараняць гандлёвы дысбаланс ЗША. Пасля гэтага стане бачна, наколькі доўгатэрміновай будзе тэндэнцыя зніжэння курса долара. Я ўжо неаднаразова выказваў свой пункт гледжання: для таго, каб выраўняць гандлёвы баланс ЗША, курс долара павінен істотна панізіцца ў адносінах да еўра. Гэта значыць, і ў Беларусі, і ў Расіі еўра будзе даражэць, а долар таннець.

З: — Калі назіралася іншая сітуацыя і падавалася, што падзенне еўра ўжо не спыніць, а некаторыя аналітыкі нават прагназавалі ў хуткім будучым суадносіны еўра і долара як 1 да 1, вы казалі, што ў трэцім квартале еўра пачне вяртаць страчаныя пазіцыі.

МК: — І гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца.

З:— Ці чакаць у такім разе да канца года істотных зменаў у пары "долар і еўра"?

МК: — Калі ўсярэдніць меркаванні сусветных экспертаў, то лічу, што дзесьці на працягу паўгода долар павінен бы апусціцца да 1,5 долара за еўра. Але прагназаваць, што гэта адбудзецца за два месяцы, што засталіся да новага года, ці да красавіка—сакавіка, — гэтага ніхто ніколі не скажа. Таму што ў Злучных Штатаў сапраўды вельмі дрэнныя справы з гандлёвым балансам, а ў Еўропе ёсць праблемы ў асобна ўзятых краін — Іспаніі, Грэцыі, і размовы пра апошнія таксама не надаюць дынамікі еўра.

З: — Што датычыцца змянення курса беларускага рубля да кошыка замежных валют, то тут, на ваш погляд, сёлета ніякіх нечаканасцяў не адбудзецца?

МК: — Стабільнасць нацыянальнай валюты звычайна залежыць ад эканамічных фактараў, а яны ў Беларусі зараз нядрэнныя. А таксама ад стабільнасці ў лініі, якую праводзіць цэнтральны банк краіны. Відавочна, што пакуль у кіраўніцтве нашага цэнтральнага банка захоўваецца стабільнасць, а таму будзе захоўвацца і стабільнасць курса.

Ігар ШЧУЧЭНКА
Звязда  26 кастрычніка 2010
 
Дата публикации:26.10.2010
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:5074
 
Ключевые слова:
Финансы Валютная война Доллар Евро Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме