https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь па-ранейшаму траціць больш на імпарт, чым атрымлівае ад экспарту


Экспарт паслуг за студзень-ліпень прынёс краіне больш валюты, чым яна патраціла на закупку імпартных паслуг, але ў цэлым баланс знешняга гандлю адмоўны.
Сума імпарту ў доларавым эквіваленце ў студзені-ліпені аказалася большай за экспартную выручку, вынікае з даных Нацбанка Беларусі.

Экспарт тавараў і паслуг перавысіў 28 млрд долараў, а імпарт склаў каля 28,17 млрд. Як вынік, знешнегандлёвы баланс Беларусі склаўся адмоўным – мінус 88,7 млн у доларавым эквіваленце.

Для параўнання: летась у першым паўгоддзі было мінус 45,2 млн.

Пры гэтым як у 2023 годзе, так і зараз, баланс экспарту-імпарту паслуг станоўчы. Агульны гандлёвы баланс – адмоўны за кошт гандлю таварамі.

На канец ліпеня Беларусь экспартавала на 22,8 млрд, а імпартавала больш як на 24,8 млрд.

Раней прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка выказваўся наконт адмоўнага знешнегандлёвага балансу. Паводле яго слоў, прычына ў падаражэнні сырой нафты.

"Мы павялічылі фізічныя аб’ёмы экспарту практычна на 9%, але ў грошах атрымалі крыху менш з-за цэнавай прасадкі. Задача зразумелая: лёзы гэтых нажніц будзем зводзіць разам", - адзначаў ён.

Мінск, 15 верасня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:16.09.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:109
 
Ключевые слова:
Товарооборот Нефть Ценообразование Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме