https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амерыканскаму долару і яго статусу сусветнай валюты пагражае небяспека


Такое меркаванне выказаў напярэдадні кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональд Трамп.
«У выпадку перамогі на выбарах у лістападзе мы захаваем амерыканскі долар у якасці сусветнай рэзервовай валюты. Цяпер долару пагражае небяспека. Гэта жахліва», — сказаў ён, выступаючы перад прыхільнікамі ў штаце Вісконсін. Трансляцыя вялася на YouTube-канале медыякампаніі RSBN.

Трамп дадаў, што для Злучаных Штатаў гэта будзе раўназначна «прайгранай вайне».

Раней рэспубліканец заяўляў, што ўлады ЗША сваімі рукамі знішчаюць  долар як сусветную валюту, уводзячы санкцыі супраць іншых дзяржаў, уключаючы Расію.

Звязда, 2 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:02.10.2024
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:99
 
Ключевые слова:
Выборы в США Доллар Мировая экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме