https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі вялікі патэнцыял у сферы імпартазамяшчэння, ёсць шырокія магчымасці для супрацоўніцтва з расійскімі партнёрамі


Аб гэтым заявіў 14-га сакавіка міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў па выніках перагавораў кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расіі ў Маскве.
«Сёння ўзнімалася некалькі пытанняў, якія мы лічым вельмі важнымі для развіцця эканомік нашых краін. Гэта і кааперацыя, і імпартазамяшчэнне. Пытанні імпартазамяшчэння для нашых прадпрыемстваў ва ўмовах, калі нам закрылі рынкі, з’яўляюцца вельмі важнымі. Прывяду адзін прыклад. Доля нашага экспарту ў Расію па машынах і абсталяванні ў іх імпарце складае ўсяго толькі 3-4 працэнты, у той час як 10 гадоў таму гэта было каля 11 працэнтаў. Так што патэнцыял у нас вельмі вялікі. Гэта акно магчымасцей нам вельмі хутка трэба выкарыстоўваць», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Ён падкрэсліў, што гэта і дасць магчымасць замясціць выпадаючыя аб’ёмы экспарту, і дасць новыя магчымасці для навукі. «Нашы калегі дастаткова актыўна нам дапамагаюць. Думаю, што тыя пазіцыі, якія ў нас выпадаюць у машынабудаванні, мы вельмі хутка зможам замясціць і дапамагчы нашым расійскім партнёрам», — адзначыў міністр.

Звязда, 14 сакавіка 2022
 
Дата публикации:14.03.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:284
 
Ключевые слова:
Товарооборот Россия Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме