https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўрапейскія тавары стануць сёння неканкурэнтаздольнымі


Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выказаў рэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці «Кадры прамысловасці» Георгій Грыц.
«Мы чуем заявы, што Расіі нанесены смяротны ўдар, а беларуская эканоміка аганізуе, — адзначыў Георгій Грыц. — Але цэлыя рэгіёны — Кітай, Індыя, Паўднёва-Усходняя Азія, Афрыканскі кантынент — не ўдзельнічае ў гэтай вакханаліі. І гэты рынак збыту сёння ў тым ліку з’яўляецца нашым патэнцыйным рынкам збыту».

Спікер падкрэсліў, што еўрапейскія кампаніі, якія яшчэ ўчора дамінавалі і займалі гэтую нішу, сёння страчваюць свае пазіцыі з-за крытычнай адсутнасці сыравіны. У першую чаргу гэта датычыцца сыравінных прадуктаў металу: тытан, нікель, берылій, калі гаварыць аб энергетыцы — уран. Яшчэ адзін вырашальны момант — рост цэн на паліва.

«З-за цаны на газ еўрапейскія тавары стануць сёння неканкурэнтаздольнымі. Я лічу, што гэты мінус у двукоссі можна ператварыць у плюс для беларускіх кампаній-вытворцаў».

Звязда, 17 сакавіка 2022
 
Дата публикации:17.03.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:195
 
Ключевые слова:
Энергетика Сырьё Товары Евросоюза Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме