https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь ужо разлічваецца з шэрагам партнёраў у іх нацвалюце - кіраўнік МАРГ


Паводле слоў міністра, беларускія імпарцёры "не спяць у шапку", усе арыентаваны на тое, каб працаваць аператыўна.
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Аляксей Багданаў заявіў, што рэспубліка пачала ўжо разлічвацца за імпарт з шэрагам партнёраў у іх нацыянальнай валюце.

Пры гэтым кіраўнік МАРГ адзначыў, што гэты працэс ідзе дастаткова актыўна.

"Ужо пераходзяць (на разлікі ў нацвалютах)", - сказаў Аляксей Багданаў у эфіры СТБ. "Найактыўным чынам гэты працэс ідзе", - дадаў ён.

У сувязі з гэтым міністр прывёў у прыклад разлікі ў юанях з пастаўшчыкамі з Кітая, а таксама з Турцыі - з некаторымі з іх разлікі адбываюцца ў лірах.

Ён адзначыў, што пераход на разлікі ў нацвалютах "аднамаментна не зробіш", але паколькі ў Беларусі ёсць запасы па многіх таварных пазіцыях, "час ёсць".

Дыверсіфікацыя імпарту

Аляксей Багданаў таксама запэўніў, што беларускія імпарцёры шукаюць новыя каналы пастаўкі тавараў на айчынны рынак. "Наш бізнэс не спіць у шапку", – сказаў ён.

Паводле слоў кіраўніка ведамства, цяпер усе арыентаваны на аператыўную работу. "Калі раней мы гаварылі аб экспартнай дыверсіфікацыі, то сёння мы гаворым аб дыверсіфікацыі імпарту", - адзначыў міністр.

Ён таксама дадаў, што адбываецца аптымізацыя ланцужкоў паставак тавараў у краіну.

Павелічэння кошту тавараў на 200% не будзе

Кіраўнік МАРГ таксама закрануў пытанне цэн. У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на тое, што канчатковы кошт тавару залежыць ад шэрага фактараў, і курс замежнай валюты, за якую ажыццяўляецца закупка, мае вялікае значэнне. Акрамя таго, кошт залежыць і ад лагістыкі, якая моцна ўскладнілася ў апошні час.

Разам з тым Аляксей Багданаў падкрэсліў, што ўлады, і МАРГ у прыватнасці, не дапусцяць спекулятыўнага росту коштаў.

"Павелічэнні кошту на 200% мы не дапусцім. Мы не дапусцім вакханаліі ў фармаванні цаны тавару на паліцы магазіна", - заявіў міністр.

Мінск, 29 сакавіка 2022
Sputnik
 
Дата публикации:29.03.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:395
 
Ключевые слова:
Диверсификация импорта Национальная валюта Взаиморасчёты Ценообразование Продовольственная безопасность Дедолларизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме