https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зараз трэба захаваць пакупніцкую здольнасць нацыянальнай валюты


Банкаўскі сектар Беларусі стабільна функцыянуе і валодае дастатковым запасам трываласці для выканання ўсіх задач ва ўмовах узмацнення геапалітычнай напружанасці і пашырэння санкцыйнага ціску з боку шэрага дзяржаў, лічыць упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка краіны.
Разам з тым, галоўны банк прагназуе розныя варыянты развіцця сітуацыі. Цяпер эксперты гэтага фінансавага інстытута сумесна са спецыялістамі іншых банкаў краіны выпрацавалі адэкватныя меры рэагавання на патэнцыяльныя рызыкі.

У цяперашні час забяспечваецца ўстойлівае функцыянаванне беларускіх банкаў, бесперапыннасць іх дзейнасці па аказанні банкаўскіх паслуг і выкананне імі ў поўным аб`ёме абавязацельстваў перад укладчыкамі і крэдыторамі.

Са свайго боку, Нацыянальны банк працягвае ажыццяўляць маніторынг бягучай сітуацыі і гатовы прыняць неабходныя меры для забеспячэння фінансавай стабільнасці.

У заяве прэс-службы падкрэсліваецца, што ключавой макраэканамічнай задачай для Нацыянальнага банка застаецца захаванне пакупніцкай здольнасці нацыянальнай валюты. А ўзровень працэнтных ставак па ўкладах у беларускіх рублях забяспечвае захаванасць зберажэнняў. Ваганні курса беларускага рубля абумоўленыя дынамікай курсаў валют асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Нацыянальны банк працягвае рэалізацыю курсавой палітыкі ў рэжыме плаваючага курса, згладжваючы рэзкія ваганні курса беларускага рубля без процідзеяння глабальным трэндам.

Варта адзначыць, што, нягледзячы на працяглую санкцыйную рыторыку, плацежны баланс краіны па-ранейшаму застаецца дадатным. Прыток валюты ў краіну ад знешнеэканамічнай дзейнасці дастатковы і дазваляе забяспечыць знешнія абавязацельствы і задаволіць патрэбы эканомікі і насельніцтва ў валюце, упэўненыя ў Нацбанку.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 28 лютага 2022
 
Дата публикации:28.02.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Инфляция Покупательная способность Курс валют Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме