https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь з 1 студзеня ў адказ на санкцыі ўводзіць харчовае эмбарга на шэраг тавараў з дзяржаў, якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай краіны


Аб гэтым заявілі ў прэс-службе ўрада, каменціруючы пастанову Савета Міністраў ад 6 снежня 2021 года нумар 700 "Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў".
"З улікам прадаўжэння спроб калектыўнага Захаду аказваць незаконны санкцыйны націск на нашу краіну Беларусь прыняла меры ў адказ. Згодна з прынятым урадам рашэннем з 1 студзеня 2022 года ўводзіцца харчовае эмбарга адносна шырокага пераліку тавараў, вырабленых у краінах, якія рэалізуюць дыскрымінацыйную палітыку і ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай краіны", - сказалі ў прэс-службе. Толькі за 10 месяцаў 2021 года Беларусь імпартавала з такіх краін харчовых тавараў і прадуктаў харчавання на агульную суму большую за $530 млн. Пазіцыі, якія фарміруюць аснову гэтага імпарту, з пачатку наступнага года будуць пад забаронай.

Забарона на ўвоз распаўсюджваецца на шэраг тавараў з Еўрапейскага саюза і яго дзяржаў-членаў, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі.

У пераліку забароненых тавараў - свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), агародніна, акрамя прызначанай для сяўбы, фрукты і арэхі, тлушч свіны і тлушч свойскай птушкі, тлушч буйной рагатай жывёлы, авечак або коз, лярд-стэарын і іншыя жывёльныя маслы, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары.

"Важнейшым прыярытэтам для Беларусі па-ранейшаму застаюцца інтарэсы сваіх грамадзян. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова арыентаваў на прыняцце мер у адказ без шкоды для насельніцтва. Па гэтай прычыне пастанова Савета Міністраў змяшчае шэраг выключэнняў, і, у прыватнасці, не закране тавары, якія ўвозяцца беларусамі для асабістага спажывання, а таксама, напрыклад, прызначаныя для дзіцячага харчавання, і шэраг іншых пазіцый крытычнага імпарту", - звярнулі ўвагу ў прэс-службе.

Адначасова будуць прыняты меры па забеспячэнні збалансаванасці на спажывецкім рынку, у тым ліку за кошт яго насычэння прадукцыяй айчыннай вытворчасці. Імпарцёры, таваравытворцы і гандлёвыя сеткі будуць арыентаваны на замяшчэнне тавараў, якія не вырабляюцца ў Беларусі, пастаўкамі з дружалюбных дзяржаў.

У выпадку далейшых дэструктыўных дзеянняў адносна нашай краіны Беларусь захоўвае за сабой права пашырыць пералік забароненых тавараў.

Таксама зацверджана палажэнне аб кватаванні ўвозу на тэрыторыю Беларусі асобных відаў тавараў.

7 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:177
 
Ключевые слова:
Квоты Эмбарго Санкции Евросоюз Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме