https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дэструктыўныя, экстрэмісцкія і антынародныя дзеянні Польшчы, Літвы і Латвіі (забойства і пакуты мігрантаў) дэманструюць палітычную блізарукасць, вядучую да сацыяльна-эканамічнага калапсу сваіх краін


Такім меркаваннем падзяліўся загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.
"Ініцыятыва ЗША правесці "саміт дэмакратый" з далейшым заснаваннем "лігі дэмакратый" у духу халоднай вайны стварае перадумовы для фарміравання новага наступальнага метаду - агрэсіўнай дэмакратыі, што, па сутнасці, з`яўляецца крыжовым паходам супраць усяго свету. Стварэнне новага геапалітычнага ваеннага альянсу AUCUS (ЗША, Англія і Аўстралія) сведчыць аб стратэгіі па падмене міжнароднага права новым светапарадкам. Ваенны альянс AUCUS - гэта "мюнхенская змова" XXI стагоддзя, - лічыць аналітык. - Выкарыстоўваючы сваё дамінуючае становішча і перавагу ў інфармацынай прасторы, ЗША і Брытанія спрабуюць нарасціць палітычныя мускулы на фоне слабеючай заходняй цывілізацыі. Тэндэнцыя - рэзкае пераразмеркаванне сіл і сцісканне Захаду як адзінага цэлага. Ядром застанецца Паўночная Амерыка, Вялікабрытанія, Аўстралія і Паўночная Еўропа".

Мікалай Шчокін упэўнены, што пры ўсёй дэманстрацыйнасці такой архітэктуры рызыкі застаюцца высокімі. "Новы блок - падстава для распаўсюджвання ядзернай зброі. Усе залежныя ад ЗША дзяржавы і марыянетачныя кіраўніцкія эліты (Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны) становяцца заложнікамі выпадку і правакацый. Трэба разумець, што прымяненне ядзернай зброі нават у рэгіянальным канфлікце прывядзе да змены ўсёй сістэмы міжнародных адносін. У сувязі з гэтым заява генеральнага сакратара ААН Антоніа Гутэрыша аб тым, што сусвет блізкі да ядзернага знішчэння, небеспадстаўная. Пашырэнне розных рэгіянальных аб`яднанняў сведчыць аб неабарачальнасці працэсу разбурэння еўрапейскай салідарнасці і ўзнікнення новых цэнтраў геапалітычнага разлому", - сказаў эксперт.

Ён мяркуе, што ў бліжэйшы час мы станем сведкамі таго, як афганскі сіндром у руках палітычных эліт ЗША і фінансавых колаў стане ўніверсальным механізмам па распраўсюджванні хаосу і драбленні розных дзяржаўных саюзаў з адначасовым стварэннем часовых (сітуацыйных) аб`яднанняў для дасягнення пэўных мэт у сферы пераразмеркавання фінансавых патокаў і энергетычных рэсурсаў.

"Дыягназ Макрона, пастаўлены Паўночнаатлантычнаму альянсу, - "мозг НАТА памёр" - недвухсэнсоўна і яскрава характарызуе ўнутраныя супярэчнасці Еўрапейскага саюза і сам стан Еўропы. Таксама перамога СДПГ сведчыць аб правале палітыкі Меркель, што ў сваю чаргу нязначна, але зменіць палітычны ландшафт у Еўропе. Яе пераемніку Шольцу (пры ўмове стварэння кааліцыі) трэба будзе знайсці формулы або перазагрузкі, або распаду Еўрасаюза. У такім кантэксце трэба разумець, што Беларусь і Расія выступаюць у якасці зручнага знешняга ворага, а Саюзная дзяржава - мішэнню пад нумарам адзін. Таму ўсе ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі па выпрацоўцы адзінай пазіцыі і комплексу мер па бяспецы і эканамічнай стабільнасці ў рамках АДКБ і ШАС сталі прарыўнымі і стратэгічна запатрабаванымі", - заявіў палітолаг.

Паводле яго слоў, абмеркаванне міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем з генеральным сакратаром ААН Антоніа Гутэрышам пытанняў рэфармавання ААН, адаптацыі да новых умоў, а таксама павышэння яе ролі ў свеце і шэраг актуальных аспектаў у адносінах з Беларуссю пацвердзілі важнае геапалітычнае значэнне нашай краіны ў плане стабільнасці і рэгіянальнай бяспекі.

"Адмова польскага боку сустрэцца і весці дыялог сведчыць аб залежнасці польскага кіраўніцтва ад сваіх гаспадароў у ЗША і аб адсутнасці пазітыўнага парадку дня, а таксама жаданні скрыць свае злачынствы. Дэструктыўныя, экстрэмісцкія і антынародныя дзеянні злачынных рэжымаў Польшчы, Літвы і Латвіі (забойства і пакуты мігрантаў) дэманструюць палітычную блізарукасць, вядучую да сацыяльна-эканамічнага калапсу сваіх краін. Прымаемыя імі спробы пры дапамозе міграцыйнага крызісу, дзяржаўнага тэрору і закідвання да нас тэрарыстаў пад выглядам мігрантаў для расхіствання сітуацыі ў Беларусі немінуча набліжаюць крах злачынных рэжымаў гэтых краін", - адзначыў Мікалай Шчокін.

27 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.09.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:322
 
Ключевые слова:
Международная политика AUCUS NATO Евросоюз ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме