https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь займае 23-е месца ў сусветным рэйтынгу харчбяспекі


У сусветным рэйтынгу харчовай бяспекі 2020 года Беларусь знаходзіцца на 23-м месцы сярод 113 дзяржаў, паведамляе афіцыйны Telegram-канал Мінсельгасхарча.
Як адзначылі ў ведамстве, Расія ў гэтым рэйтынгу на 24-м месцы, Казахстан - 32-м, Азербайджан - 56-м, Узбекістан - 83-м, Таджыкістан - 85-м, Польшча - 25-м, Іспанія - 26-м, Венгрыя - 36-м, Балгарыя - 44-м, Украіна - на 54-м месцы. У 2019 годзе Беларусь займала 36-ю пазіцыю.

"Патрэбнасць насельніцтва Беларусі ў мясных і малочных прадуктах забяспечваецца ў поўнай меры за кошт прадукцыі ўласнай вытворчасці. Вытворчасць мяса ў краіне на душу насельніцтва перасягае на 38,4 працэнта яго спажыванне, малака і малочных прадуктаў - у 3,4 раза. Атрыманне малака на душу насельніцтва складае 828 кг/чал. пры спажыванні 244 кг/чал., а вытворчасць мяса - 137 кг/чал. пры спажыванні 99 кг/чал. Узровень самазабеспячэння па мясе - 134,9 працэнта, па малаку - 244 працэнты", - гаворыцца ў паведамленні.

27 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.09.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:369
 
Ключевые слова:
Рейтинг Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме