https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў больш не пашыраць работу свабодных эканамічных зон у Беларусі


Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 24 чэрвеня на нарадзе аб перспектывах развіцця Гродзенскай вобласці.
"Трэба прыняць рашэнне аб "закрыцці" гэтых свабодных зон, я маю на ўвазе, каб мы іх больш не пашыралі. Толькі ў кропкавым парадку. Прывезлі высокія тэхналогіі - мы прадаставім вам тыя ж ільготы, што ў свабоднай зоне. Але не трэба нам іх пашыраць па ўсёй краіне і ставіць у няроўныя ўмовы прадпрыемствы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Прадумайце і ўнясіце прапановы, каб мы спынілі гэту практыку. Не так шмат у нас інвестараў, якім трэба будзе прадаставіць ільготы або дапамагчы па сыравіне. Мы можам у прыватным парадку гэта зрабіць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

24 чэрвеня 2021, Свіслацкі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.06.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:257
 
Ключевые слова:
Инвестиции Свободная экономическая зона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме