https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«ТІБО-2021» стартаваў у Мінску


XXVII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2021» адкрываецца ў Мінску.
У форуме традыцыйна прымаюць удзел буйнейшыя айчынныя і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, апаратных сродкаў і праграмнага забеспячэння, кампаніі — аператары мабільнай і фіксаванай сувязі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі высокатэхналагічных прадуктаў, сістэм бяспекі, інтэлектуальных рашэнняў і сэрвісаў для масавага і карпаратыўнага сегмента. У бягучым годзе ўдзельнікамі стануць больш за 100 арганізацый з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Расійскай Федэрацыі, Узбекістана і інш.

Цэнтральную экспазіцыю на выстаўцы будзе займаць стэнд «Беларусь — краіна лічбавых магчымасцей». Там прадставяць інавацыйныя распрацоўкі дзяржаўных органаў і беларускіх ІТ-кампаній у сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама магчымасці іх эфектыўнага прымянення ў розных сферах дзейнасці. Экспазіцыя ўключае такія тэматычныя зоны, як «Лічбавыя магчымасці для дзяржавы і грамадзяніна», «Лічбавыя магчымасці для жыцця ў сучасным горадзе (Smart City)», «Лічбавыя магчымасці для бізнесу», «Лічбавыя магчымасці для кожнага».

Акрамя індывідуальных стэндаў кампаній на выставачнай экспазіцыі будуць калектыўныя стэнды міністэрстваў адукацыі, прамысловасці, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ТАА «Мінскі гарадскі тэхнапарк», АНА «Санкт-Пецярбургскі цэнтр падтрымкі экспарту», а таксама спецыяльныя раздзелы «Адукацыйная алея», «Арэна інавацый», «100 ідэй для Беларусі».

Насычаная дзелавая праграма «ТІБО-2021» уключае 30 тэматычных мерапрыемстваў, сярод якіх III Еўразійскі лічбавы форум, IV Беларускі ІКТ-саміт, форум «Лічбавая эканоміка», рэгіянальны семінар-трэнінг міжнароднага саюза электрасувязі «Вопыт укаранення і эксплуатацыі сетак рухомай электрасувязі пятага пакалення (IMT-2020)» і інш.

У ходзе правядзення III Еўразійскага лічбавага форуму будуць разгледжаны пытанні інтэграцыі асноўных элементаў лічбавай інфраструктуры нацыянальных рынкаў для рэалізацыі прыярытэтаў лічбавага парадку дня краін Еўразійскага кантынента. Тэматычны акцэнт форуму будзе зроблены на экасістэму лічбавых транспартных калідораў, лічбавыя праекты і ініцыятывы, электронны камерцыйны дакументаабарот і інавацыйныя тэхналогіі гандлю. Мэтай форуму «Лічбавая эканоміка» з’яўляецца дэталёвы аналіз вынікаў галіновай лічбавізацыі, праблем міжгаліновага і міжузроўневага ўзаемадзеяння, вызначэнне прыярытэтаў і плана дзеянняў шляхам аналізу сусветнага вопыту, выяўлення ключавых праблем і фактараў поспеху лічбавай трансфармацыі. На тэматычных пасяджэннях IV Беларускага ІКТ-саміту будуць прадстаўлены глабальныя тэндэнцыі развіцця ІКТ, прыклады ўкаранення лічбавых тэхналогій і інавацыйных рашэнняў у розных галінах эканомікі.

Ключавым мерапрыемствам стане афіцыйнае адкрыццё форуму «Лічбавая будучыня». Удзельнікі абмяркуюць міжнародны вопыт лічбавай трансфармацыі, шляхі пераадолення існуючых бар’ераў і спосабаў інтэнсіфікацыі працэсаў лічбавізацыі, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва.

У час форуму «ТІБО-2021» адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2021», конкурсу стартапов Belarus ICT Startup Award, а таксама беларускі нацыянальны адборачны этап V Міжнароднай Scratch-алімпіяды па крэатыўным праграмаванні сярод школьнікаў.

Форум «ТІБО-2021» праводзіць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пры ўдзеле прадстаўнікоў дзяржавы, бізнесу, прафесійнай і навуковай супольнасці, міжнародных экспертаў.

Звязда, 1 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:01.06.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:325
 
Ключевые слова:
Выставка Форум Технологии Инновации TIBO-2021
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме