https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дыяс-Канель: эканамічную сітуацыю ў свеце абвастраюць санкцыі ў адносінах да Расіі і Беларусі


Куба выступае супраць аднабаковых прымусовых мер у адносінах да Расіі і Беларусі. Гэта адзначыў Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс у сваім відэазвароце ў час пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе.
Кубінскі лідар падкрэсліў, што гэтыя меры абвастраюць рэгіянальную і міжнародную эканамічную сітуацыю.

Кубінскі лідар канстатаваў, што цяперашняя сустрэча "праходзіць у абстаноўцы міжнароднага эканамічнага крызісу, абвостранай наступствамі пандэміі COVID-19 і ваеннага канфлікту ў Еўропе, што параджае больш складаны, чым у мінулым годзе, рэгіянальны і глабальны сцэнарый".

Ад імя кубінскага народа і ўрада ён падзякаваў усім за падтрымку і салідарнасць у сувязі з нядаўнім няшчасным выпадкам у гаванскім атэлі, у выніку якога 46 чалавек загінулі, 99 атрымалі раненні і быў нанесены значны матэрыяльны ўрон.

"Салідарнасць аблягчае боль", - заўважыў кіраўнік Кубы.

27 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.05.2022
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:811
 
Ключевые слова:
Куба Международное сотрудничество Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме