https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выпрабаванні энергасістэмы Беларусі з адключэннем трансгранічных ліній электраперадачы з Літвой прайшлі паспяхова


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі са спасылкай на намесніка генеральнага дырэктара - галоўнага дыспетчара ДВА "Белэнерга" Дзяніса Кавалёва.
Выпрабаванні праводзіліся ў два этапы (8 і 11 красавіка) і прадугледжвалі адключэнне ўсіх міждзяржаўных ліній электраперадачы на беларуска-літоўскім сячэнні з мэтай аналізу існуючых рэжымаў работы на энергааб`ектах Беларусі, а таксама ацэнкі дастатковасці распрацаваных тэхнічных мерапрыемстваў па нівеліраванні наступстваў аддзялення краін Балтыі ад энергакальца БРЭЛЛ, якое аб`ядноўвае Беларусь, Расію, Эстонію, Латвію і Літву.

Як адзначыў Дзяніс Кавалёў, выпрабаванні прайшлі паспяхова і прадэманстравалі тэхнічную магчымасць беларускай энергасістэмы працаваць без сувязей з літоўскай.

"Акрамя таго, мы пацвердзілі правільнасць і дастатковасць распрацаваных тэхнічных мерапрыемстваў па паляпшэнні надзейнасці электразабеспячэння сваіх прыгранічных энергетычных вузлоў, у асноўным ва ўмовах рэалізацыі рамонтнай кампаніі. Гэтыя тэхнічныя мерапрыемствы павінны быць рэалізаваны ў тэрмін да 2023 года", - растлумачыў ён.

Беларускую і літоўскую энергасістэмы звязваюць 13 ліній электраперадачы, чатыры з іх - элементы сістэмаўтваральнай сеткі 330 кВ, па якіх можна тэхнічна забяспечваць імпартна-экспартныя аперацыі ў значных аб`ёмах, а таксама рэалізоўваць транзітны патэнцыял Беларусі. Астатнія лініі электраперадачы служаць для электразабеспячэння прыгранічных энергетычных вузлоў з боку як літоўскай, так і беларускай энергасістэмы.

12 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:268
 
Ключевые слова:
БРЭЛЛ Энергетика Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме