https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Абмежаванні супраць шэрага замежных вытворцаў апраўданы


Такое меркаванне выказаў эксперт РГА "Белая Русь" Пётр Пятроўскі.
"Дзяржавай уведзены абмежаванні адносна тых замежных вытворчасцей, якія тым ці іншым чынам паспрабавалі націснуць на Беларусь або ўмяшацца ў яе ўнутраныя справы. Гэта значыць паставілі пад сумненне суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Прадастаўленне ім магчымасці для заработку ў Беларусі, вядома ж, недарэчна. Таму мерай у адказ на іх нядобразычлівыя дзеянні стала абмежаванне прысутнасці на нашым рынку шляхам забароны на распаўсюджванне названых марак тавараў, што з`яўляецца адэкватнай і адпаведнай мерай у абароне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі", - сказаў Пётр Пятроўскі.

Паводле яго слоў, такія меры апраўданы. "Яны павінны праводзіцца якраз у выпадку, калі розныя суб`екты гаспадарання, замежныя і (калі такія ёсць) унутры Беларусі, дзейнічаюць супраць інтарэсаў нашай краіны, супраць яе суверэнітэту і незалежнасці", - дадаў эксперт.

Для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, з улікам недружалюбных дзеянняў адносна беларускага народа ўрадам устаноўлены пералік тавараў, забароненых да ўвозу ў Беларусь і продажу на яе тэрыторыі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 23 красавіка 2021 года нумар 240.

Дакумент прыняты на аснове ўказа нумар 128 "Аб прымяненні спецыяльных мер", якім прадугледжваецца ўвядзенне забароны на ўвоз на тэрыторыю Беларусі і рэалізацыю асобных груп тавараў (у тым ліку тавараў асобных вытворцаў), краінай паходжання якіх з`яўляюцца дзяржава і (або) аб`яднанне дзяржаў, якія прынялі рашэнне аб увядзенні спецыяльных мер адносна беларускіх юрыдычных і (або) фізічных асоб або тых, хто далучыўся да гэтых мер.

У пералік забароненых тавараў унесены тавары груп кампаній LIQUI MOLY, ŠKODA AUTO і BEIERSDORF (гандлёвыя маркі NIVEA, EUCERIN, LA PRAIRIE, LABELLO, HANSAPLAST, FLORENA, 8X4, SKIN STORIES, GAMMON, TESA, CHAUL, COPPERTONE, HIDROFUGAL, STOP THE WATER WHILE USING ME).

23 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.04.2021
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:265
 
Ключевые слова:
Санкции Импорт Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме