https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зацверджана антыінфляцыйная праграма да 2023 года


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 25 лістапада 2020 года нумар 674/22. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага эканамічнага росту, развіцця канкурэнцыі і зніжэння інфляцыйных чаканняў. У структуру праграмы ўвайшлі 65 мерапрыемстваў па некалькіх напрамках. У іх ліку грашова-крэдытная, цэнавая і камунікацыйная палітыка, структурныя меры па зніжэнні інфляцыі ў галінах эканомікі, зніжэнне сезоннай валацільнасці цэн, процідзеянне манапалістычнай дзейнасці і развіццё канкурэнцыі.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным ураду, а таксама Нацыянальнаму банку, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму штоквартальна да 15-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам, будзе неабходна прадстаўляць у Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю даныя аб рэалізацыі праграмы. Савет Міністраў будуць інфармаваць штоквартальна да 25-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам.

Звязда, 27 лістапада 2020
 
Дата публикации:27.11.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:340
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Инфляция Национальный банк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме