https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эксперты агучылі выгады Літвы ад транзіту тавараў праз Беларусь


Апошнім часам у СМІ маюць месца заявы ад літоўскага боку аб значных негатыўных наступствах для Беларусі ў выпадку закрыцця граніц для міжнародных перавозак грузаў.
Але згодна са статыстыкай замежнага гандлю з краінамі Балтыі, толькі 50 працэнтаў грузаў з тэрыторыі Літвы накіроўваецца ў Беларусь, а другая палавіна - транзітам у Расію і іншыя краіны.

Пры гэтым, паводле даных беларускай мытні, усяго толькі каля 4 працэнтаў тавараў, што ідуць у адрас беларускіх суб`ектаў гаспадарання, маюць літоўскае паходжанне. Усе астатнія тавары, якія ўвозяцца з Літвы, выраблены ў іншых краінах, у першую чаргу Еўрапейскага саюза. Атрымліваецца, Літва з`яўляецца толькі своеасаблівай перавалачнай базай для замежных тавараў, што імпартуюцца ў Беларусь, атрымліваючы істотны прыбытак ад партовай і складской лагістыкі, у тым ліку за кошт рабочых месцаў, якія абслугоўваюць гэтыя патокі.

У святле апошніх недружалюбных заяў з літоўскага боку бізнес прадумвае ўжо змяненне маршрутаў пры імпарце тавараў нелітоўскага паходжання. Пры гэтым патокі тавараў, увезеных з Літвы, вялікія. Толькі за сем месяцаў бягучага года перамешчана 2,3 млн т тавараў, а гэта 153 тыс. грузавых транспартных сродкаў і амаль 80 тыс. чыгуначных вагонаў.

2 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:336
 
Ключевые слова:
Прибалтика Транзит Логистика Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме