"Работы вядуцца па графіку. Пры гэтым бяспека для нас галоўны прыярытэт. Ніякай спешкі, усё выконваецца згодна з рэгламентам, пад кантролем Дзяржатамнагляду. Ідзе падрыхтоўка да вываду рэактарнай устаноўкі на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці. Наступны этап - энергетычны пуск з уключэннем энергаблока ў энергасістэму краіны. Плануецца, што да лістапада на БелАЭС будуць выпрацаваны першыя кілават-гадзіны", - сказаў Міхаіл Міхадзюк.
Паводле яго слоў, паралельна прадаўжаюцца работы па інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму краіны. Гэта будаўніцтва 800 МВт высокаманеўраных пікава-рэзервовых крыніц і ўзвядзенне на вялікіх электрастанцыях і кацельнях электракатлоў сумарнай магутнасцю 916 МВт. Рэалізаваны праекты па будаўніцтве і рэканструкцыі 1700 км высакавольтных ліній электраперадачы, што дае магчымацсь забяспечыць пастаўку электраэнергіі са станцыі ў любы рэгіён краіны.
Таксама намеснік міністра расказаў, што праектныя рашэнні па схеме выдачы магутнасці БелАЭС прыняты з улікам магчымай адсутнасці электрычных сувязей з энергасістэмай Літвы.
"У выпадку развіцця сцэнарыя з адключэннем міждзяржаўных паветраных ліній электраперадачы паміж краінамі з моманту ўключэння ў работу першага энергаблока БелАЭС, надзейнасць работы аб`яднанай энергасістэмы Беларусі будзе забяспечана з улікам існуючых паветраных ліній з Расіяй і Украінай. З улікам узводзімых пікава-рэзервовых крыніц і электрокатлоў", - растлумачыў ён.

Што датычыцца экспарту электраэнергіі, цяпер прапрацоўваюцца розныя варыянты, вядуцца адпаведныя перагаворы з патэнцыяльнымі партнёрамі, аднак аб дэталях гаварыць пакуль рана.
"Упэўнены, што з уводам АЭС Беларуская электраэнергія стане яшчэ больш канкурэнтаздольнай на замежных рынках. Эканоміка расставіць з часам усё па сваіх месцах. Гэта вышэй за палітычныя амбіцыі", - дадаў Міхаіл Міхадзюк.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам".
3 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
3 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА