https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 2 тыс. новых распрацовак плануецца стварыць па дзяржпраграмах да 2025 года


Аб гэтым расказаў 23 версня на пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, паведамілі ў прэс-службе камітэта.
Па дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах (ДНТП) на 2021-2025 гады плануецца стварыць больш за 2 тыс. навінак, у тым ліку больш за 140 найменняў машын і абсталявання, 150 тэхналагічных працэсаў і амаль 50 новых матэрыялаў і рэчываў. 

Паводле яго слоў, плануемы аб`ём фінансавання ДНТП перавысіць Br500 млн. Па заданнях праграм прадугледжваецца выпусціць прадукцыі не менш як на Br3,5 млрд і каля 20 працэнтаў ад усяго аб`ёму паставіць на экспарт.

"Прадукцыя, якая ствараецца па дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах, з`яўляецца імпартазамяшчальнай і экспартна арыентаванай, што будзе садзейнічаць развіццю эканомікі і павышэнню яе экспартнага патэнцыялу", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

Ён таксама адзначыў, што ў праект пастановы Савета Міністраў "Аб пераліках дзяржаўных і рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм на 2021-2025 гады" ўключана 14 ДНТП і адна рэгіянальная навукова-тэхнічная праграма па шасці прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, якія зацверджаны ўказам ад 7 мая 2020 года нумар 156.

За 2016 - першае паўгоддзе 2020 года па дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах на прадпрыемствах з выкарыстаннем новых тэхналогій створана 25 новых вытворчасцей і мадэрнізавана 33 дзеючыя. Каэфіцыент эфектыўнасці навукова-тэхнічных праграм склаў 8,9.

23 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.09.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:368
 
Ключевые слова:
Технологии Инновации Госпрограммы Исследования Наука Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме