Супрацоўнікаў будуць шукаць шэсць прадпрыемстваў Мінска: ААТ «Керамін», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», ААТ «Мінскі мясакамбінат», ГП «Мінсктранс» (чатыры філіяла), РУП «Белмедпрэпараты», УП «Белсаюздрук». Сашукальнікам прапануюць больш за 500 вольных працоўных месцаў.
Дадзены фармат кірмашу вакансій дазваляе ў рэжыме анлайн азнаёміцца з прапановамі па працаўладкаванні, атрымаць кансультацыі, запрашэнне на сумоўе.
Доступ да вакансій захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу дадзеных на партале службы занятасці.
Звязда, 24 жніўня 2020