https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Заклікі да забастовак на прадпрыемствах зыходзілі звонку


Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Юрый Назараў у інтэрв`ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".
"Мы бачылі, што заклікі да забастовак зыходзілі звонку. Стараліся разладзіць калектывы вялікіх прамысловых прадпрыемстваў - МТЗ, МАЗа, БелАЗа, МЗКЦ, "Беларуськалія". Так, гэтыя спробы пэўную сумятню і нязручнасць нам прыносілі. Каму камфортна працаваць, калі на прахадной сустракаюць з крыкамі, плясканнем у далоні, свістам, плакатамі? Але ні на адзін дзень у нас нідзе не спыніўся канвеер, практычна на ўсіх прадпрыемствах выконваліся зменныя заданні. Прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме", - падкрэсліў Юрый Назараў.

Ён расказаў і аб тым, як адбіліся спробы прыпыніць работу вытворчасцей на кааперацыйных і партнёрскіх сувязях.

"Напрыклад, прадукцыя "Гродна Азота" далей перапрацоўваецца на іншых прадпрыемствах канцэрна "Белнафтахім". Таму многія працоўныя калектывы звярнуліся да работнікаў "Гродна Азота", каб яны спачатку падумалі, перш чым спыняць сваю вытворчасць, таму што гэта парушыць тэхналагічны ланцужок. Таму была пэўная насцярожанасць, але гэты этап мы прайшлі ўжо", - адзначыў віцэ-прэм`ер.

"Што датычыцца знешніх сувязей, былі звароты, званкі ад партнёраў БМЗ. Мы працуем па перадаплаце, таму яны задавалі слушнае пытанне, ці адгрузім мы прадукцыю. Такім чынам, пэўныя моманты былі, і гэта, безумоўна, магло паўплываць. Бо што такое спыніць прадпрыемства? Гэта велізарныя затраты, каб запусціць яго нанова. А гэта ўплывае і на канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі. Калі на БМЗ спынілі на дзве гадзіны тэхналагічную аперацыю па загрузцы печаў, паводле нашых ацэнак, страты склалі Br1,5 млн", - праінфармаваў Юрый Назараў.

31 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:330
 
Ключевые слова:
Гибридная война Забастовки Цветные революции МТЗ МАЗ БелАЗ Гродно Азот Беларуськалий МЗКТ Промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме