Мінпрацы заклікае адкінуць эмоцыі і ўспомніць, што ад выбару кожнага працоўнага залежыць сацыяльнае забеспячэнне пенсіянераў і яго ўласная будучыня.
"Наша краіна апынулася ў няпростай сітуацыі. У апошнія дні мы ўсё часцей чуем заклікі да працоўных калектываў выйсці на забастоўкі, пікеты, мітынгі, а гэта значыць спыніць работу прадпрыемстваў і арганізацый. За кожным з нас стаяць бацькі. Сёння многія з іх ужо пенсіянеры. Іх у краіне больш за 2,5 мільёна. Менавіта вы, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, сваёй працай забяспечваеце ім выплаты пенсій. Адыходзячы на работу, зазірніце бацькам у вочы і прыміце рашэнне", - звярнулі ўвагу ў Мінпрацы.
Само ведамства нават пры наяўнасці розных меркаванняў наконт таго, што адбываецца ў краіне, прадаўжае працаваць у звычайным рэжыме. Яго работнікі спадзяюцца на тое, што жыхары краіны, аб`яднаўшыся, змогуць пераадолець гэты крызіс.
19 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА
19 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА