https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка рабочым: Вы гаспадары на гэтым заводзе, а з гэтымі мітынгуючымі на прахадной мы разбяромся


Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Савета Бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў, паведамляе president.gov.by.
“Наперадзе яшчэ шмат работы, каб убраць багаты ўраджай і быць упэўненымі ў будучыні”

«Спачатку некалькі слоў аб сітуацыі ў нашай краіне. Зразумела, арганізавана ўрадам і губернатарамі вельмі вялікая работа па функцыянаванні эканомікі. І перш за ўсё ў галіне сельскай гаспадаркі. Вы разумееце, ніхто не адмяняў работы ў вёсцы. Уборачная кампанія збожжавых каласавых падыходзіць да фінішу. Засталося ўбраць 10 працэнтаў збожжа», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Але наперадзе яшчэ вельмі шмат работы для таго, каб убраць багаты ўраджай і быць упэўненымі ў будучыні, што сітуацыя не толькі з прадуктамі харчавання, але і ў эканоміцы ў нас будзе стабільная», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падзякаваў рабочым на прадпрыемствах і заклікаў не апускаць вочы ў асфальт

«Нягледзячы на тое, што ўся краіна ў прынцыпе ў пераважнай большасці занята работай, тым не менш, складанасці ў плане грамадска-палітычнай сітуацыі застаюцца. Мы гэта бачым, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Як я ўчора гаварыў, заспакойвацца нельга. Тыя, хто хоча нас заспакоіць, не атрымаецца».

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што асноўнымі пагрозамі, якія выклікаюць непакой, з’яўляецца тое, што пастаянна прадаўжаюцца пагрозы ў адрас сем’яў ваенных, міліцыі, спецслужбаў, дзяржаўных служачых, работнікаў СМІ. «Робяцца нават атакі на членаў урада. Вы бачылі паводзіны асобных мітынгуючых у адносінах да міністра аховы здароўя», — прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

«Пагрозы і атакі (гэта таксама нас непакоіць), на рабочых заводаў і фабрык, кіраўнікоў прадпрыемстваў. Іх перад і пасля працоўнага дня прапускаюць на прахадной праз калідор агрэсіўнага натоўпу. Як гестапа. Я проста хачу сказаць рабочым, выказаць ім вялікую падзяку і папрасіць, каб яны не апускалі вочы ў асфальт. Вы, рабочыя, гаспадары на гэтым заводзе, а з гэтымі мітынгуючымі, якія вас сустракаюць на прахадной, мы разбяромся», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пра штаб апазіцыі: У краіне няма такой колькасці партфеляў, колькі вас стаіць у чарзе

«Я пра гэта ўжо гаварыў: створана так званая чорная сотня для прыёму, перадачы ўлады. Так званы штаб апазіцыі. Што дзіўна, там ужо выстраіліся ў чэргі і дзеляць партфелі. Я хачу сказаць: паважаныя чарнасоценцы, у краіне няма такой колькасці партфеляў, колькі вас стаіць у чарзе. Мётлы і лапаты ў нас ёсць. Мы забяспечым», — сказаў Лукашэнка.

«Хачу паўторна нагадаць: стварэнне альтэрнатыўных, паралельных і іншых органаў, тых жа „соцень“ з мэтай захопу ўлады караецца законам», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Перамены павінны быць у рамках закону»

«Яшчэ раз паўтару: калі нехта думае і хоча перамен, то яны павінны быць у рамках закону. Перамены ўсякія павінны быць прапісаны ў Канстытуцыі. І гэта работа прадаўжаецца. Яна будзе актывізавана. І наколькі гэта магчыма, і наколькі гэта будзе падтрымана насельніцтвам, ад гэтага залежыць хуткасць прыняцця Канстытуцыі. І па Канстытуцыі мы ўжо можам весці дыскусію аб перавыбранні органаў улады», — заявіў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на сённяшні дзень у краіне ёсць сфарміраваная нарматыўна-прававая база, дзеючая Канстытуцыя. «І яе трэба свята выконваць і прытрымлівацца. Вы мяне зразумейце, што ў мяне няма іншага выхаду, як утрымаць краіну ў рамках прававога поля згодна з гэтай Канстытуцыяй. У адваротным выпадку намі будуць кіраваць іншыя», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Не трэба ківаць на Беларусь, каб адвесці ўвагу ад сваіх праблем»

Лукашэнка заявіў, што прадаўжаецца фінансаванне вулічных акцый і беспарадкаў. «Заходнія дзяржавы ўжо непасрэдна, не ўтойваючы, адкрыта заяўляюць аб зборы сродкаў і накіраванні іх у Беларусь. Мы гэта бачым. Вядома, мы не можам прасачыць усе сродкі, якія сюды паступаюць. Таму што вельмі шмат сродкаў паступаюць наяўнымі грашыма. Але мы гэта ведаем і на гэтым пытанні сканцэнтруемся», — сказаў ён.

«Кіраўнікі заходніх дзяржаў прапануюць нам перагаворы, размовы. А ў гэты час прадаўжаюць гнуць сваю лінію. Мы таксама гэта бачым, разумеем, але не ўспрымаем. Я хачу, каб гэта яны пачулі. Яны збіраюцца правесці сёння або заўтра нараду на ўзроўні ці то МЗС, ці то кіраўнікоў Еўрапейскага саюза, — адзначыў кіраўнік дзяржвы. — Я проста ім параіў бы: перш чым тыцкаць пальцам у нас, унесці ў парадак дня сваіх нарад пытанні „жоўтых камізэлек“ у Францыі, жудасных беспарадкаў у ЗША. Я хацеў бы, каб яны перш за ўсё разгледзелі пратэсты супраць каранавіруснай ізаляцыі ў Германіі, іншых краінах Еўропы».

«Я намякаю на тое, што вельмі шмат праблем у іх. І не трэба сёння ківаць на Беларусь, каб адвесці ўвагу ад тых праблем, якія існуюць у Францыі, ЗША, Германіі і гэтак далей», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён дадаў, што ўжо потым, пасля разгляду сваіх пытанняў, шостым ці сёмым пунктам можна было б унесці ў парадак дня і пытанне па Беларусі. «Мне здаецца, што ў гэтых спадароў бервяно ў воку. Але яны гэтага не бачаць. Гасподзь з імі», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка: мы абсалютна не адны, калі нехта думае, што ўлада нахілілася і захісталася, памыляецеся

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўлада не знаходзіцца ў адзіноцтве. «Мы абсалютна не адны», — сказаў ён. Так, напярэдадні па краіне прайшлі мітынгі ў падтрымку дзеючай улады, у якіх прынялі ўдзел каля 100 тыс. беларускіх грамадзян. «Я вельмі добра інфармаваны аб гэтых акцыях. Людзі заяўлялі сваю пазіцыю. Хачу яшчэ раз падкрэсліць: калі нехта думае, што тут улада нахілілася і захісталася, памыляецеся. І хачу сказаць, што ўладзе ёсць на каго абаперціся. Таму мы вытрымаем. Мы свой шлях пройдзем так, як гэта трэба», — падкрэсліў кіраўнік.

«Тыя, хто сёння, асабліва за мяжой (гэта ўжо выразна відаць), шашкі точыць, атрымае сур’ёзны адпор. Гэта не галаслоўна. Ужо ў Гродне вывешваюць польскія сцягі. Гэта недапушчальна. І такія рэчы будуць спынены кардынальна», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Пра фэйк аб замежнай ваеннай прысутнасці ў Беларусі

«Яшчэ адна праблема — гэта фэйкі. Адкрытая хлусня ў інтэрнэце: замежныя войскі ў Беларусі, тэхніка з Расійскай Федэрацыі ў Беларусі. Вы, напэўна, ужо гэта бачылі, калі гэтыя фэйкі раскручваюцца. Бяруць калону ваеннай тэхнікі — невядома калі, невядома чыя, невядома на якой дарозе, але трэба сказаць, што яны з расійскай граніцы ў Оршу рухаюцца», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Знялі, не разумеючы таго, што гэта беларускія БТР, а не расійскія. І што яны рухаліся ў напрамку заходняй граніцы, калі мы прынялі рашэнне аб тым, што нам трэба прымаць дадатковыя меры па абароне дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці, дзяржаўнай граніцы на Захадзе», — сказаў Лукашэнка.

«Што датычыцца замежных войскаў, то сёння ні аднаго чалавека з іншых дзяржаў у Беларусі няма», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 19 жніўня 2020
 
Дата публикации:19.08.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:240
 
Ключевые слова:
Беспорядки Фейки Цветные революции Национальная безопасность Забастовки Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме