https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы да канца года прагназуюцца на ўзроўні не менш як $7,3 млрд


Аб гэтым расказаў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц у інтэрв`ю газеце "Рэспубліка".
На 1 ліпеня 2020 года золатавалютныя рэзервы склалі $8,8 млрд. "Асноўным фактарам, што паўплываў на іх зніжэнне, стала планавае пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце. Акрамя таго, неспрыяльныя знешнія ўмовы, што склаліся ў першай палавіне года, аказалі негатыўны ўплыў на сітуацыю на ўнутраным валютным рынку, што абумовіла продаж Нацыянальным банкам замежнай валюты", - сказаў Сяргей Калечыц. У сваю чаргу папаўненню ЗВР садзейнічала паступленне сродкаў ад размяшчэння Міністэрствам фінансаў аблігацый на знешнім і ўнутраным рынках.

"Нават з улікам планавага выканання ўрадам і Нацбанкам даўгавых абавязацельстваў золатавалютныя рэзервы на канец 2020 года будуць адпавядаць параметру, які прадугледжаны асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на бягучы год, - не менш як $7,3 млрд", - падкрэсліў намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

31 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.07.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:266
 
Ключевые слова:
Финансы Золотовалютные резарвы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме