https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рашэнне не закрываць прадпрыемствы ў час пандэміі выратавала беларускую эканоміку


Такое меркаванне 7 чэрвеня ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" выказаў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.
"Тое, што мы не закрываліся, выратавала нашу эканоміку. Гэта не кран з вадой, які закрыў-адкрыў, і яна гэтак жа будзе цячы. Калі эканоміку закрыць, то аднаўляцца давядзецца не адзін год", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Паводле яго слоў, на фоне негатыўных ацэнак у сусветнай эканоміцы ёсць і пазітыўныя рэзультаты. У прыватнасці, Навукова-даследчы эканамічны інстытут Мінэканомікі правёў апытанні кіраўнікоў прамысловых арганізацый.

"Апытанні паказваюць, што індэкс прамысловага аптымізму пачаў расці. Гэта сведчыць аб тым, што кіраўнікі прамысловых арганізацый пачынаюць планаваць сваю дзейнасць з ростам аб`ёму выпуску", - падкрэсліў міністр.

Аляксандр Чарвякоў адзначыў, што стабільны рост паказваюць сельская гаспадарка, будаўніцтва, IT-сфера, вытворчасць і перапрацоўка харчовых прадуктаў. Назіраецца павелічэнне вытворчасці нафтапрадуктаў і калійных угнаенняў.

"У прамысловасці, сферы паслуг ёсць галіны, якія яшчэ адстаюць ад узроўню 2019 года. Гэта ў першую чаргу звязана з тымі абмежаваннямі, якія мы маем у сувязі з каранавірусам на знешнім контуры. Аднак асноўныя нашы гандлёвыя партнёры пачынаюць ужо здымаць абмежаванні, аднаўляюць работу прадпрыемствы, узрастае попыт, у тым ліку на беларускую прадукцыю. На аснове гэтых фактараў мы робім высновы, што эканоміка пачне аднаўляцца ўжо ў III квартале", - дадаў ён.

Міністр расказаў, што ўрад адпрацоўвае комплекс мер, каб аднавіць эканоміку і максімальна наблізіцца да тых лічбаў, якія былі абазначаны ў прагнозе.

Што датычыцца задач пяцігодкі, паводле слоў кіраўніка Мінэканомікі, да 2025 года Беларусь павінна дасягнуць узроўню ВУП $100 млрд.

"Гэта не міфічная лічба, а неабходны для нас ВУП. Пры ім мы будзем мець узровень заработнай платы і даходаў, які дасць магчымасць захаваць працоўны патэнцыял у краіне, знізіць у першую чаргу працоўную міграцыю. Гэта ключавая задача", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Чарвякоў таксама адзначыў, што ўказ нумар 143 "Аб падтрымцы эканомікі" працуе. Па-першае, усе вобласці і Мінск прынялі рашэнне аб зніжэнні стаўкі адзінага падатку ў два разы. Па-другое, адміністрацыямі свабодных эканамічных зон таксама прынята рашэнне аб зніжэнні арэнднай платы на зямлю ў два разы. Па-трэцяе, аб зніжэнні арэнднай платы і адтэрміноўках заявілі канцэрны "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам", Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Мінюст, Мінсувязі, Брэсцкі і Магілёўскі аблвыканкамы. Па-чацвёртае, зніжана нагрузка ў выглядзе аплаты за энерганосьбіты практычна на Br117 млн.

"Гэта рэальныя грошы, якія не трэба плаціць прадпрыемствам, індывідуальным прадпрымальнікам. Мы штотыднёва маніторым сітуацыю ў рэгіёнах, запрашаем бізнес-супольнасці, прапануем разглядаць любыя пытанні і праблематыку. Па сутнасці, на пляцоўцы Мінэканомікі створаны канал прамога ўзаемадзеяння паміж урадам і бізнес-саюзамі", - растлумачыў міністр.

8 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.06.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:235
 
Ключевые слова:
Пандемия Коронавирус Карантин Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме