https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі на 73 працэнтах плошчаў


Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 73,1 працэнта запланаваных плошчаў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле дадзеных на 10 красавіка, сяўбу ранніх яравых у краіне правялі на плошчы 629,3 тыс. га. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях работы завершаны на 100 працэнтах плошчаў. У Гродзенскай вобласці сяўба праведзена на 89,7 працэнта, Мінскай - на 89,5 працэнта, Магілёўскай - 89,6 працэнта, Віцебскай - 24,3 працэнта. У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 860,9 тыс. га.

Глебу пад сяўбу яравых падрыхтавалі на 1136,1 тыс. га (43,4 працэнта плана). У цэлым яравая сяўба будзе праведзена на плошчы большай за 2,6 млн га.

10 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.04.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:218
 
Ключевые слова:
Посевная кампания Яровые Зерновые культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме