https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канцэрн "Белнафтахім" заключае кантракты з расійскімі вялікімі нафтавымі кампаніямі і некаторымі іншымі, аб`ём закантрактаванай сыравіны на красавік набліжаецца да 2 млн т.


Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар "Белнафтахіма" Аляксандр Цішчанка.
"Паступова выходзім і набліжаемся да тых аб`ёмаў у памеры 2 млн т, якія запланавалі. Працуем па заключэнні кантрактаў на красавік з "вялікай пяцёркай" ("Раснафта", "Татнафта", "Сургутнафтагаз", "Лукойл", "Газпрам нафта") і невялікімі кампаніямі, з якімі раней узаемадзейнічалі, уключаючы структуры "Сафмар", - расказаў Аляксандр Цішчанка.

Такім чынам, пастаўленыя задачы па забеспячэнні работы нафтаперапрацоўчага комплексу вырашаюцца. "Стварэнне запасаў, забеспячэнне ўнутранага рынку, экспарт, альтэрнатыўныя пастаўкі - па ўсіх пазіцыях працуем, як і было запланавана", - адзначыў прэс-сакратар.

Як паведамлялася, пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Беларусь палічыла немэтазгодным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб`ёмах. У красавіку пастаўкі ад вялікіх НК адноўлены. Як тлумачыў прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, расійскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі, частку прэміі кампенсуе расійскі ўрад з дапамогай міжбюджэтных разлікаў. У красавіку Беларусь чакае з РФ 2 млн т нафты.

13 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.04.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:228
 
Ключевые слова:
Нефть Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме