https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Другі танкер з нафтай ад трэйдараў для "Нафтана" прыбыў у порт Клайпеды


пра гэта паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"Танкер з 80 тыс. т нафты прыбыў у Клайпедскі порт і стаў пад разгрузку. Сліў нафты пачнецца сёння, адпраўка чыгункай на "Нафтан" ужо заўтра", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара, на завод нафта пачне паступаць праз пару дзён. Аляксандр Цішчанка таксама пацвердзіў, што ў гэтым месяцы ў Клайпедзе чакаюцца яшчэ два танкеры з нафтай для Беларусі.

Раней стала вядома, што Мазырскі НПЗ пачаў перапрацоўку першай партыі азербайджанскай нафты.

Акрамя таго, як паведамлялася, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тыс. т нафты. Два з трох танкераў ўжо даставілі сыравіну ў Адэсу.

Звязда, 17 сакавіка 2020
 
Дата публикации:17.03.2020
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:242
 
Ключевые слова:
Нефть Клайпеда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме